Канферэнцыя: «Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.)»
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” запрашае 23-24 кастрычніка 2008 года прыняць удзел у рабоце Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.)».
Праблемнае поле канферэнцыі:
2. Узнікненне і дзейнасць першых палітычных партый на тэрыторыі Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХ ст.).
3. Палітычныя партыі і рухі ва ўмовах расійскіх рэвалюцый і грамадзянскай вайны.
4. Грамадскія рухі і палітычныя партыі на тэрыторыі Беларусі ў міжваенны перыяд. Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў СССР.
5. Палітычныя партыі і рухі ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.).
6. Калабарацыйныя рухі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы. Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі на сучасным этапе.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Да 1 кастрычника 2008 года неабходна паведаміць у Аргкамітэт аб удзеле ў канфэрэнцыі і даслаць:
Аплата праезду, пражывання, харчавання за кошт удзельнікаў ці камандзіруючых арганізацый.
Адрас Аргкамітэта:
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы,
факультэт гісторыі і сацыялогіі, кафедра гісторыі Беларусі,
кан. тэл. (+375 152) 77-06-13,
e-mail: e.mikishko@grsu.by
Канферэнцыя адбудзецца ў “Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы” па адрасу: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5.
Іншую інфармацыю можна будзе даведацца ў аддзеле планавання і арганізацыі навуковай працы і іннавацыйнай дзейнасці Акадэміі кіравання (к.1102).
28 августа 2008




