RU EN mail карта сайта  
 

Конференция: «Археалагічная спадчына Заходняй Беларусі і суседніх рэгіёнаў: праблемы вывучэння, захавання і выкарыстання»

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” запрашае 9-10 кастрычніка 2008 года прыняць удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Археалагічная спадчына Заходняй Беларусі і суседніх рэгіёнаў: праблемы вывучэння, захавання і выкарыстання».

Асноўныя накірункі працы канферэнцыі:

1. дынаміка змен, асаблівасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва: ад палеаліту да эпохі сэрэдневякоўя;
2. культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя археалагічных старажытнасцей;
3. захаванне археалагічнай спадчыны;
4. практычнае выкарыстанне археалагічнай спадчыны і вынікаў навуковых даследаванняў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Да 1 мая 2008 года неабходна паведаміць у Аргкамітэт аб удзеле ў канфэрэнцыі і даслаць:

- заяўку (назву тэмы даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, званне, месца працы, рабочы тэлефон, хатні адрас, хатні тэлефон, e-mail, інфармацыяй аб неабходнасці забеспячэння мультымедыйнай тэхнікій).

!! Электронны варыянт артыкула і яго раздрукаваны варыянт перадаюцца ў Аргкамітэт у час канферэнцыі.

Аплата праезду, пражывання, харчавання за кошт камандзіруючых арганізацый.

Адрас Аргкамітэта:

230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5,
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы,
факультэт гісторыі і сацыялогіі, кафедра археалогіі і этналогіі,
кан. тэл. (0152)73-03-91,
e-mail: pivovar@grsu.by
220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1,
Інстытут археалогіі НАН Беларусі,
аддзел археалогіі першабытнага грамадства,
кан. тэл./ факс 284-18-93,
e-mail: amedved@tut.by

Канферэнцыя адбудзецца ў “Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы” па адрасу: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5.

Іншую інфармацыю можна будзе даведацца ў аддзеле планавання і арганізацыі навуковай працы і іннавацыйнай дзейнасці Акадэміі кіравання (к.1102).

25 апреля 2008
forall@pacademy.edu.by