RU EN mail карта сайта  
 

Конференция: «Вынікі палявых археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2007 годзе»

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае 16 мая 2008 года прыняць удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вынікі палявых археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2007 годзе».

На канферэнцыю запрашаюцца: беларускія археолагі, якія атрымалі Дазволы на правядзенне даследаванняў у 2007 годзе, а таксама археолагі Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны з абагульняючымі дакладамі па праблемах даследаванняў у зонах новабудоўляў.

Асноўныя накірункі працы канферэнцыі:

1. Стан сучасных фундаментальных археалагічных даследаванняў: выяўленне, сістэматызацыя і ўвядзенне ў навуковы зварот новых матэрыялаў па археалогіі першабытнага грамадства і сярэдневяковага перыяду.
2. Праблема вывучэння, захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны (на прыкладзе даследаванняў у зонах новабудоўляў).
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Да 15 красавіка 2007 года неабходна паведаміць у Аргкамітэт аб удзеле ў канфэрэнцыі і даслаць:
- заяўку (назву тэмы даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, званне, месца працы, рабочы тэлефон, хатні адрас, хатні тэлефон, e-mail).

!! Электронны варыянт артыкула і яго раздрукаваны варыянт перадаюцца ў Аргкамітэт у час канферэнцыі.

Аплата праезду, пражывання, харчавання за кошт камандзіруючых арганізацый.

Адрас Аргкамітэта:

220072, г. Мінск,
вул. Акадэмічная, 1,
Інстытут гісторыі НАН Беларусі,
кант. тэл. 284-28-54, 284-13-22,
факс 284-18-70.

Канферэнцыя адбудзецца ў дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” па адрасу: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.

Іншую інфармацыю можна будзе даведацца ў аддзеле планавання і арганізацыі навуковай працы і іннавацыйнай дзейнасці Акадэміі кіравання (к.1102).

Інфармацыйнае паведамленне аб канферэнцыі

2 апреля 2008
forall@pacademy.edu.by